Гаворачы пры сытуацыю ў Беларусі, спадарыня Вайра Віке-Фрэйбэрга выказала наступнае меркаваньне: “Кожны, хто сёньня ў Беларусі паспрабуе хоць неяк пакрытыкаваць рэжым Лукашэнкі, абавязкова адчуе самы жорсткі перасьлед”. Паводле яе, беларуская дзяржава за праяву самай маленькай ініцыятывы чыніць ціск на грамадзянскую супольнасьць. Вельмі жорстка кантролююць мэдыі, любую інфармацыю адсочваюць.
Спадарыня Фрэйбэрга таксама выказала занепакоенасьць у зьвязку з прысудам былому беларускаму амбасадару ў Латвіі Міхаілу Марынічу. Супраць яго, як яна лічыць, была сфабрыкаваная крымінальная справа. Марыніча абвінавацілі ў крадзяжы аргтэхнікі й асудзілі на шэсьць гадоў пазбаўленьня волі. Сапраўдная ж прычына пакараньня ў тым, што ён не выключаў свайго ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах у якасьці кандыдата ад апазыцыі, перакананая прэзыдэнт Латвіі.
На пытаньне аўстрыйскага журналіста, ці магчымае ў Беларусі тое ж разьвіцьцё падзеяў, што і ў суседняй Украіне, прэзыдэнт Латвіі адказвае наступным чынам: “Вельмі цяжка ўявіць сабе падобныя зьмены набліжэйшым часам. Аднак, што будзе, ня ведае ніхто. Украіна вельмі яскрава прадэманстравала, наколькі спантанна можа заявіць пра сябе грамадзянская супольнасьць Ніводны чалавек ва ўмовах дыктатуры ня можа адчуваць сябе ўпэўнена. Усё можа зьмяніцца — і прычым вельмі хутка”.