Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: амэрыканец зьвяртаецца да Кадафі


БАГДАД. Арабскі тэлеканал “Аль-Джазіра” паказаў відэазапіс з зваротам закладніка, захопленага ў Іраку. Чалавек на плёнцы называе сябе Роем Голамсам, амэрыканскім кантрактнікам, выкрадзеным у Іраку 1 лістапада летась. Ён зьвяртаецца з просьбаю аб дапамозе да лідэраў арабскіх краін, у першую чаргу да лібійскага лідэра Муамара Кадафі, і падкрэсьлівае, што не зьбіраецца прасіць дапамогі ў прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша. Паводле экспэртаў, запіс хутчэй за ўсё сапраўдны, аднак невядома, калі ён быў зроблены.
XS
SM
MD
LG