Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвешчаны намінацыі на "Оскара-2005"


БЭВЭРЛІ ГІЛЗ, КАЛІФОРНІЯ. У Галівудзе абвешчаны кандыдаты на атрыманьне кінапрэміі “Оскар”. Найбольш намінацыяў – у 11 катэгорыях – у стужкі Марціна Скарсэзэ “Авіятар” пра жыцьцё мільянэра Говарда Г’юза. Па сем намінацыяў маюць фільм Клінта Іствуда “Дзяўчына на мільён” і кінаказка Марка Фостэра “У пошуках чароўнай краіны”. На званьне найлепшага замежнага фільму сярод іншых прэтэндуюць гішпанская карціна пра лёс паралізаванага чалавека “Мора ўсярэдзіне” і кантравэрсійны нямецкі фільм пра апошнія дні Гітлера “Падзеньне”. 77-ая цырымонія ўручэньня Оскараў адбудзецца 27 лютага ў Лос-Анджэлесе.
XS
SM
MD
LG