Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скандал вакол прафсаюзнай арганізацыі Беларускага мэталюргічнага заводу ў Жлобіне


Казімер Яноўскі, Гомельская вобласьць Вакол афіцыйнай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага мэталюргічнага заводу ў Жлобіне пашыраецца скандал. Рабочыя сьцьвярджаюць, што прафсаюзны камітэт на заводзе ніхто не абіраў.

За апошні час з палітычных меркаваньняў афіцыйная прафсаюзная арганізацыя БМЗ рэарганізаўвалася двойчы. У 2003 годзе жлобінскія мэталюргі з прафсаюзу мэталістаў перайшлі ў новаарганізаваны прафсаюз прамысловасьці. Аднак выбары кіроўных органаў пасьля гэтага не праводзіліся. Далёка ня ўсіх рабочых прымалі ў чальцы прафсаюзу. Тым ня менш, зь іх заробку прафсаюз праз банк аўтаматычна ўтрымліваў складкі.

Рабочыя БМЗ неаднаразова зьвярталіся ў розныя інстанцыі з заявамі наконт таго, што на заводзе не выканваецца прафсаюзны статут, парушаецца закон аб грамадзкіх арганізацыях.

(Сьцепаненка: ) “Пад выглядам прафсаюзаў людзей рабуюць самазванцы”, — лічыць рабочы БМЗ спадар Сьцепаненка.

Дарэчы, на адмысловы зварот спадара Сьцепаненкі ў Міністэрства юстыцыі былы начальнік управы грамадзкіх аб’яднаньняў Міхаіл Сухінін прызнаваў: сапраўды, пасьля рэарганіазацыі выбары кіроўных органаў прафсаюзнай арганізацыі БМЗ не праводзіліся. Спадар Сухінін накіроўваў таксама на адрас кіраўніцтва БМЗ ліст з патрабаваньнем праверыць, ці абгрунтаванае ўтрыманьне прафсаюзных складак з заробку рабочых прадпрыемства.

У сваю чаргу Ўладзімер Малашанка, цяперашні кіраўнік неабранага прафкаму БМЗ, паведаміў, што ў будучую пятніцу, 28 студзеня, законнасьць існаваньня прафсаюзнай арганізацыі і прафкаму будзе адноўлена. На гэты день на БМЗ прызначана справаздачна-выбарчая прафсаюзная канфэрэнцыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG