Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юшчанка падзякаваў Лукашэнку?


Юры Дракахруст, Прага Сьпікер палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў узначальваў афіцыйную беларускую дэлегацыю на інаўгурацыі прэзыдэнта Ўкраіны. Пасьля вяртаньня ў Менск Канаплёў паведаміў, што падчас паездкі ў яго адбыліся дзьве нефармальныя гутаркі з прэзыдэнтам Віктарам Юшчанкам.

Паводле Канаплёва, новы кіраўнік Ўкраіны выказаў падзяку Аляксандру Лукашэнку за ўзважаную пазыцыю, якую беларускі кіраўнік заняў падчас выбараў у суседняй краіне. Акрамя таго паводле сьпікера палаты прадстаўнікоў, Віктар Юшчанка ў размове зь ім сказаў, што Беларусі і Ўкраіне неабходна аднавіць кантакты на ўзроўні прэзыдэнтаў.

На здымку: Уладзімер Канаплёў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG