Кіеў: Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка прызначыў Юлію Цімашэнку выканаўцай абавязкаў прэм’ер-міністра Украіны. Гэты указ быў падпісаны перад адлётам Юшчанкі ў Маскву, дзе ён мае сустрэчу з расейскім прэзыдэнтам і абмяркоўвае пытаньні эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва. Прызначэньне павінен зацьвердзіць парлямэнт Украіны. Кіраўніком Рады Бясьпекі прызначаны Пётар Парашэнка, які займаў пасаду старшыні камісіі ў справе бюджэту Вярхоўнай Рады Украіны.