30 сьнежня суд Менскага раёна прыгаварыў Марыніча да 5 гадоў пазбаўленьне волі з канфіскацыяй маёмасьці. Палітык прызнаны вінаватым у крадзяжы аргтэхнікі, якая была бясплатна перададзеная ў часовае карыстаньне кіраванай ім арганізацыі "Дзелавая ініцыятыва".
Судовы разбор па справе Жураўковай яшчэ працягваецца. Яна таксама, як і М.Марыніч, абвінавачваецца ў крадзяжы шляхам злоўжываньня службовым становішчам. Толькі ў адрозьненьне ад Марыніча былая кіраўнічка справамі выкрала ў дзяржавы, паводле зьвестак абвінавачаньня, каля 3 мільёнаў долараў ЗША. За гэтае злачынства абвінавачаньне запатрабавала ад суда прыгаварыць Г.Жураўкову да 4 гадоў пазбаўленьня волі.
Паводле словаў Валянціна Сукала, параўноўваць дзьве розныя крымінальныя справы "некарэктна", паколькі "не бывае дзьвюх аднолькавых крымінальных справаў, двух аднолькавых абвінавачаньняў і дзьвюх аднолькавых асоб".
Акрамя таго, як адзначыў старшыня Вярхоўнага суда, прыгавор у дачыненьні да Марыніча яшчэ не уступіў у законную сілу, і ў дачыненьні да палітыка могуць быць прынятыя "ўсялякія рашэньні", урэшце, таксама, як і ў дачыненьні да Жураўковай.
На думку спадара Сукалы, прапаноўваючы для Жураўковай 4 гады пазбаўленьня волі, пракурор зыходзіў з таго, што яна раскаялася і дабраахвотна кампэнсавала дзяржаве каля 3 мільёнаў выкрадзеных сродкаў.
Старшыня Вярхоўнага Суда падкрэсьліў таксама, што параўнаньне дзьвюх справаў на гэтым этапе зьяўляецца парушэньнем закону "Аб судовым ладзе і статусе судзьдзяў", паколькі падобныя публікацыі ў СМІ "зьяўляюцца ціскам на вышэйшыя судовыя інстанцыі".
Гл.таксама Марынічу пяць гадоў “за кампутары”, Жураўковай – чатыры гады за мільёны скрадзеных даляраў