Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь першым замежным візытам В.Юшчанка ляціць у Маскву


МАСКВА: Новаабраны прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка накіроўваецца сёньня ў сваю першую замежную паездку ў Маскву, дзе ён правядзе перамовы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуцінам. У часе выбарчай кампаніі Пуцін адкрыта падртрымліваў канкурэнта Юшчанкі-Віктара Януковіча. Аднак пасьля перагаласаваньня другога туру выбараў 26 сьнежня расейскі прэзыдэнт павіншаваў Юшчанку з перамогай. Пасьля сваёй інаўгурацыі, у часе прамовы на Майдане Незалежнасьці Юшчанка абяцаў праводзіць новы курс у палітыцы: ад карупцыі і нэпатызму да сяброўства ў Эўразьвязе. “Наш шлях ў будучыню, гэта шлях якім ідзе аб''яднананя Эўропа. Мы зь яе народамі належым да адной цывілізацыі, падзяляем яе каштоўнасьці. Гістрыя, эканамічныя пэрспэктывы, інтарэсы людзей даюць адказ на пытаньне: дзе нам шукаць свой лёс. Нашае месца ў эўрапэйскім Зьвязе. Мая мэта-Украіна ў аб''яднанай Эўропе"-сказаў Юшчанка. У сваім выступленьні ён ні словам не згадаў Расею, але заявіў, што ягоная выбарчая перамога азначае перамогу свабоды над тыраніяй. У цырымоніі інаўгурацыі ўдзельнічалі: дзярж-сакратар ЗША Колін Паўэл, генеральны сакратар НАТО Яаап дэ Гоўп Скэфэр, а таксама былы прэзыдэнт Чэхіі Вацлав Гавэль.
XS
SM
MD
LG