НЬЮ-ЁРК. Кепскае надвор’е стварыла праблемы ў розных краінах сьвету. Моцныя вятры ды мяцеліца змусілі спыніцца транспарт у ЗША—ад Нью-Ёрку да штата Мэн. У самім Нью-Ёрку сьнегу можа выпасьці да 30 сантымэтраў.
Брытанскія аэрапорты ў сувязі са сьнежнымі бурамі скасавалі частку авіярэйсаў. У міжнародным аэрапорце Жэнэвы скасаваны ўсе ўзьлёты і прызямленьні.
У Іраку ёсьць выпадкі спыненьня падачы электрычнасьці, а таксама закрыты паўднёвыя нафтавыя тэрміналы.