Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірацкі часовы прэм''ер даў інтэрвію ВВС


ЛЁНДАН. Ірацкі часовы прэм’ер-міністар Іяд Аляўі спадзяецца, што выбары ў Іраку спыняць гвалт у краіне. Выступаючы на тэлебачаньні Бі-Бі-Сі, ён сказаў, што Ірак мае намер рухацца ў бок дэмакратыі. Аляўі таксама зазначыў, што яшчэ зарана гаварыць аб вывадзе амэрыканскіх войскаў.

Галоўны ірацкі тэрарыст Абу Мусаб аль-Заркаві, аднак, абвесьціў вайну супраць выбараў, якія адбудуцца 30 студзеня. Тым часам ірацкія ўлады робяць шмат высілкаў, каб выбары адбыліся без вялікіх эксцэсаў. Часовы міністар унутраных спраў Фалах аль-Наквіб паведаміў, што ўначы будзе трываць камэнданцкая гадзіна, будзе забаронены рух паміж раёнамі і трыманьня цывільнымі асобамі зброі. Ірацкія межы таксама будуць перакрыты.
XS
SM
MD
LG