Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі--пра значэньне масавых акцыяў у падтрымку Юшчанкі


ТБІЛІСІ. Грузінскі прэзыдэнт Міхаіл Саакашвілі сёньня выказаўся наконт значэньня масавых дэманстрацыяў ва Украіне ў падтрымку лідэра апазыцыі Віктара Юшчанкі. Саакашвілі сказаў, што грамадзяне ў былых савецкіх рэспубліках зараз больш ня будуць дазваляць уладам не даваць народу голас. Саакашвілі сказаў, што “імпэрыя сышла”, відавочна маючы на ўвазе Расею, якая падтрымала на украінскіх прэзыдэнцкіх выбарах канкурэнта Юшчанкі прэм’ера Віктара Януковіча.
XS
SM
MD
LG