Аўстрыйскія газэты паведамляюць пра затрыманьне ў адной зь менскіх рэстарацыяў чэскага дыплямата Паўла Кржываглавага, якое пацягнула за сабой ягоную дэпартацыю з краіны. Аўстрыйскі друк таксама піша пра сымэтрычныя дзеяньні ў адказ з боку чэскіх уладаў. Імя супрацоўніка Беларускай амбасады ў Празе не называецца, аднак паведамляецца, што гэтая асоба – жанчына.
Аўстрыйскія аглядальнікі называюць цяперашні стан ў двухбаковых дачыненьнях складаным.
Паводле венскай газэты “Der Standard”, крызыс насьпеў даўно, аднак асабліва сапсаваліся стасункі ў лістападзе 2002, калі Чэхія адмовіла ў візе кіраўніку беларускай дзяржавы Аляксандру Лукашэнку (ён зьбіраўся наведаць Прагу ў час саміту НАТО). Хуткім часам з Чэхіі быў адкліканы беларускі амбасадар. На сёньняшні дзень абедзьве дыпляматычныя місіі як у Менску, так і ў Празе прадстаўленыя на ўзроўні Часовых Павераных.
Нагадаем, што кіраўнік чэскай дыпляматычнай місіі ў Менску Ўладзімір Румл, які заступіў да сваіх абавязкаў летась, знаходзіцца зараз у Празе. У зьвязку са скандалам МЗС Чэхіі адклікала яго для кансультацыяў.
Што да Часовага Паверанага Рэспублікі Беларусь у Празе Мікалая Барысевіча, то ён пакуль застаецца ў Чэскай Рэспубліцы. Паводле беларускага МЗС, Менск не зьбіраецца адклікаць яго зараз у адказ на дзеяньні чэскіх уладаў.
Гл. таксама:
Беларускія ўлады дэпартуюць чэскага дыплямата БТ паказала відэазапіс схаванай камэрай, як супрацоўнік чэскай амбасады цалаваўся з 16-гадовым хлопцам Чэскія ўлады ў адказ высылаюць беларускага дыплямата, МЗС Беларусі заяўляе, што чэхі не разумеюць прынцыпу ўзаемнасьці