Гаворачы пра дачыненьні Польшчы зь Беларусьсю, Адам Даніэль Ротфэльд адзначыў, што ў Варшаве выклікае зразумелы непакой сытуацыя ў Беларусі, зь якой Польшча мае супольную мяжу.
Зьвяртаючыся да парлямэнтароў, кіраўнік МЗС Польшчы сказаў:
“Мы падтрымліваем дэмакратычныя і праэўрапейскія памкненьні беларускага грамадзтва. Разам з нашымі партнэрамі з Эўропы і Амэрыкі мы спрабуем такім чынам удзельнічаць у стварэньні палітыкі Захаду, каб тыя, хто хоча свабоды і дэмакратыі ў Беларусі, маглі разьлічваць на нашу поўную салідарнасьць”, заявіў Адам Даніэль Ротфэльд.
Паводле кіраўніка польскай дыпляматыі, мадэрнізацыя ўсходняй Эўропы, пэрспэктыва інтэграцыі Ўкраіны, Малдовы, а таксама Беларусі з эўраатлянтычнымі і эўрапейскімі арганізацыямі, аднолькава адпавядае інтарэсам і дэмакратычнай Расеі і Захаду.