ГАНКОНГ. Тысячы людзей ушанавалі памяць былога генэральнага сакратара кампартыі Кітаю Чжао Цзыяна, які памёр у панядзелак, апошнія 15 гадоў жыцьця правёўшы пад дамашнім арыштам.
Чжао Цзыяна адправілі пад арышт у 1989 годзе за спачуваньне ўдзельнікам прадэмакратычных дэманстрацыяў на пляцы Цяньаньмэнь у Пэкіне. Чжао Цзыян рэзка пратэставаў супраць здушэньня маніфэстацыяў сілаю, пасьля чаго ўлады КНР зьвінавацілі яго ў расколе партыі.