На пытаньне адказваюць сёньняшнія ўдзельнікі перадачы "Экспэртыза Свабоды": былы падпалкоўнік КГБ Валер Костка і Старшыня Вярхоўнага Савету 12 скліканьня, генэрал-лейтэнант міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб. [Поўны тэкст перадачы]
Генэрал-лейтэнант у адстаўцы М.Грыб і былы падпалкоўнік КГБ В.Костка разважаюць пра зьмены ў КГБ
RFE/RL З самага пачатку свайго прэзыдэнцтва Лукашэнка значную ўвагу надаваў дзейнасьці сілавых структураў, у прыватнасьці, КГБ. Ён заяўляў, што гэта апора прэзыдэнта. Сапраўды, ва ўсіх недэмакратычных рэжымах спэцслужбы і, увогуле, сілавыя структуры маюць значна большую палітычную вагу, чым у дэмакратычных дзяржавах. Таму старшыня КГБ ва ўмовах Беларусі — гэта ключавая пасада. Амаль тры месяцы гэтая пасада была вакантная. Лукашэнка доўга выбіраў патрэбную кандыдатуру і нарэшце прызначыў Сьцяпана Сухарэнку. Чаму менавіта ён? Які прынцып кіраўніка дзяржавы дзеля выбару чалавека на гэтую пасаду?
Самае папулярнае
1