“Комсомольская правда в Белоруссии” працягвае тэму зьнікненьня з беларускіх крамаў расейскіх тавараў. Як далей гандляваць з Расеяй і без якіх канкрэтна расейскіх тавараў застануцца беларусы? Аб гэтым чытайце ў сёньняшнім нумары.
Пад загалоўкам “Сярога засьпявае “Чорны бумер” па-нямецку” “Камсамолка” паведамляе чытачам аб тым, што нямецкае MTV прапанавала сьпеваку з Гомеля запісаць свой хіт у эўрапейскім фармаце. Дзе цяпер адпачывае Сярога і пра ягоныя амбіцыі мадэльера – чытайце ў “таўстушцы”.
Газэта “Салідарнасьць” распавядае пра палац Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне. Пабудаваны ў VIII ст., палац з ХІХ ст. да 1939 году быў вотчынай гэтага роду. Жыхар Шчучына Ўладзімір Глаз змагаецца зь мясцовымі ўладамі за аднаўленьне помніка архітэктуры, які апынуўся калісь ці на тэрыторыі вайсковага гарадка.
Журналістка “Салідарнасьці” атрымала заданьне рэдакцыі за малыя грошы апрануцца ў краме “Second Hand”. На старонках газэты яна дзеліцца сваімі ўражаньнямі з чытачамі і запэўнівае іх, што, калі яны наведаюць краму, то абавязкова прыйдуць яшчэ раз.
“Витебский курьер” пад загалоўкам “Усе хваробы ад інфэкцыяў і ніводнай – ад каханьня” апублікаваў цікавы матэрыял пра гісторыю вірусаў і пра чалавека, які сваё жыцьцё прысьвяціў гэтай навуцы – загадчыка катэдры Віцебскага мэдінстытута прафэсара Валерыя Сямёнава.
“Перамены прыйдуць і ў нашу краіну” так назваў свой артыкул Андрэй Аляксандраў. Гэта выказваньне суразмоўцы аўтара – Зьмітра Салаўёва. Ён быў міжнародным назіральнікам на прэзыдэнцкіх выбарах 26 сьнежня ў горадзе Шостка Сумскай вобласьці. Пад Шосткай нарадзіўся Віктар Юшчанка. Гэты рэгіён у некалькіх кілямэтрах ад Расейскай мяжы лічыўся даволі складаным. У трэцім туры, калі абмежавалі колькасьць так званых адмацавальных талёнаў, большасьць галасоў атрымаў Віктар Юшчанка.
“Витебский курьер” паведамляе аб тым, што ў вядомага маскоўскага пісьменьніка Леаніда Анікеева ў Віцебску скралі аўтамабіль. Пісьменьнік нарадзіўся ў Гарадзецкім раёне. Доўгі час пасьля заканчэньня інстытуту працаваў ў Сыбіры. На Бацькаўшчыну ён прыехаў, каб сабраць матэрыялы для сваёй кнігі пра беларусаў, якія дзецьмі трапілі ў нямецкія канцлягеры, дзе на іх ставілі розныя экспэрымэнты. У “Жыгулях” былі дзёньнікі нядаўна памерлай жанчыны пра жахі вайны.
У Оршы жыхары прызвычаіліся да вандалізму на могілках. Як правіла, злачынцы сьлядоў не пакідаюць і затрымаць іх амаль немагчыма. На гэта разьлічвалі двое маладых людзей нападпітку. Яны разбурылі плот і сапсавалі помнік. Але трапілі ў рукі міліцыянтаў. Бацькі вандалаў кампэнсавалі страты, а вось вандалаў у мэтах перавыхаваньня ўладкавалі ў спэцкамбінат рытуальных паслугаў. Цяпер яны сочаць за парадкам на могілках.