Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Райс зацьверджаная камітэтам Сэнату


ВАШЫНГТОН. Камітэт па міжнародных справах Сэнату ЗША зацьвердзіў Кандалізу Райс на пасаду Дзяржсакратара шаснаццацьцю галасамі супраць двух. Райс прызнадла, што адміністрацыя Буша зрабіла некалькі памылак у Іраку.

(Райс:) – Я першая прызнаю, што сярод мноства рашэньняў, якія мы прынялі, былі добрыя, а былі і памылковыя. Але я спадзяюся, што цяпер мы засяродзімся на пытаньні – што і як рабіць далей.

Райс таксама прызнала, што ўзброеныя сілы ЗША былі негатовыя да пацыфікацыі Іраку.

Чакаецца, што сёньня увесь Сэнат зацьвердзіць Кандалізу Райс на пасадзе, аднак сэнатары ад апазыцыйнай Дэмакратычнай партыі патрабуюць адкласьці зацьвярджэньне на наступны тыдзень. . Адзін з двух сэнатараў, якія галасавалі супраць Райс, быў Джон Кэры, супернік прэзыдэнта Буша на апошніх выбарах. Райс таксама заявіла, што ЗША не зьбіраюцца нападаць на Паўночную Карэю, і спадзяюцца на аднаўленьне шматбаковых перамоваў па ядзернай праграме Пхеньяну.
XS
SM
MD
LG