Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ня будзе судзіць Арабію


НЬЮ-ЁРК. Фэдэральны суд ЗША адхіліў пазовы 3 тысячаў пазоўнікаў, уключаючы родных забітых у тэракце 11 верасьня 2001 г., да Саўдаўскай Арабіі. Судзьдзя Рычард Кэйсі пастанавіў, што дзяржава Саўдаўская Арабія, міністар абароны султан Туркі аль-Файсал і арабійскі амбасадар у Вялікай Брытаніі ня будуць прыцягнутыя да суду, гэтак жа як і Арабскі Банк, Банк Ар-Райні і Саўдаўска-Амэрыканскі Банк. Пазоўнікі цьвердзяць, што Саўдаўская Арабія, саўдаўская каралеўская сям’я і іншыя інстытуцыі гэтай краіны спрыялі Аль-Кайдзе і ператварылі яе ў “глябальную тэрарыстычную сетку”. Прадстаўнікі Арабіі адпрэчылі абвінавачаньні і сьцьвердзілі, што іхная дзяржава падзялілася з ЗША зьвесткамі выведкі і што Дзярждэпартамэнт ЗША не назваў Арабію сярод фундатараў тэрарызму.
XS
SM
MD
LG