Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзеці прэзыдэнта балятуюцца ў кіргіскі парлямэнт


БІШКЕК. Парлямэнт Кіргізіі сёньня не прыняў папраўку да выбарчага закону, якая б дазволіла балятавацца былым амбасадарам. Раней чацьвёра былых паслоў Кіргізіі ня здолелі зарэгістравацца кандыдатамі на парлямэнцкіх выбарах, што маюць адбыцца 27 лютага. Усе чацьвёра цяпер у апазыцыі. Паводле выбарчай камісіі, грамадзяне Кіргізіі, якія не жылі ў краіне цягам пяці гадоў перад выбарамі, ня маюць права быць кандыдатамі. Тым часам дакумэнты на рэгістрацыю кандыдатамі падалі сын і дачка прэзыдэнта Кіргізіі Аскара Акаева. Сын Акаева Айдар узначальвае Нацыянальны алімпійскі камітэт Кіргізіі, а дачка Бэрмэт кіруе кіргіскай філіяй міжнароднай фундацыі Ага Хана.
XS
SM
MD
LG