Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенскія ўлады высяляюць грамадзкія арганізацыі — і не прапаноўваюць іншага памяшканьня


Міхал Карневіч, Горадня Начальнік эксплюатацыйнай службы Горадні Анатоль Літвін патрабуе ад чатырох грамадзкіх арганізацыяў, у тым ліку БНФ “Адраджэньне”, высяленьня з памяшканьняў на Карла Маркса, 11, матывуючы рашэньне аварыйным станам будынку. Анатоль Літвін інфармуе, што вольных месцаў для арэнды камунальныя службы гораду ня маюць

На пісьмовы запыт старшыні гарадзкой рады БНФ “Адраджэньне” Міколы Ворана патлумачыць прычыны скасаваньня арэнды спадар Літвін даслаў заключэньне інстытуту “Горадняграмадзянпраект” аб аварыйна-небясьпечным стане будынку. Згодна з гэтым дакумэнтам, практычна ўсе канструкцыі дому павінны падлягаць рамонту — ад падмурку да даху. Галоўны камунальшчык гораду патрабуе высяліцца, а наўзамен нічога не прапаноўвае.

Сябры грамадзкіх арганізацыяў уражаны такім станам рэчаў. Асабліва іх цікавіць той момант, што ў будынку знаходзіцца прыватная крама будаўнічых матэрыялаў. Ад яе ўладальнікаў не патрабуюць высяленьня, а толькі рэкамэндуюць зрабіць рамонт даху і перакрыцьцяў. Вось што на гэты конт кажа Мікола Воран:

(Воран: ) “На мой погляд, справа тут зусім не ў аварыйным стане будынку. Гэта зачыстка палітычнага поля краіны. Але мы ня будзем сядзець склаўшы рукі. Мы ўжо зьвярталіся да начальніка эксплюатацыйнай службы гораду спадара Літвіна з патрабаваньнем патлумачыць прычыны скасаваньня арэнды. Атрымалі адказ разам з даведкай аб немагчымасьці эксплюатаваць будынак далей. Сёньня ад імя рады я напісаў ліст на імя старшыні гарвыканкаму спадара Антоненкі з просьбай даць нам новае памяшканьне. Мы дзейнічаем згодна са статутам і законамі Рэспублікі Беларусь”.

Чатыры грамадзкія арганізацыі: абласная рада БНФ “Адраджэньне”, гарадзкая і Ленінскага раёну, а таксама гістарычна-культурны клюб “Паходня” ў выніку іх высяленьня страцяць свае юрыдычныя адрасы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG