Адмыслоўцы лічаць, што гэтыя кнігі – гэта ўсяго толькі спадчына савецкай эпохі ды савецкага гандлю. Ва ўмовах Беларусі – гэта мэханізм дадатковага кантролю, ціску і нават закрыцьця бізнэсаў: у выпадку трохразовага парушэньня заканадаўства пры вядзеньні такой кнігі ліцэнзію могуць прыпыніць на 6 месяцаў.
Старшыня Беларускага саюза прадпрымальнікаў Аляксандар Патупа мяркуе, што ў рынкавых умовах павінна дзейнічаць права, якое дазваляе абодвум бакам у роўнай ступені абараняцца, вырашаць спрэчку не з дапамогай адміністрацыйнага мэханізма, а ў судовым парадку. Увядзеньне кнігаў у Беларусі, дзе правы прадпрымальнікаў вельмі дрэнна абароненыя, будзе мець нэгатыўныя наступствы, Саюзу давядзецца часьцей заступацца за сваіх сябраў.
(Патупа: ) “Наогул, гэтая форма – чаму яна не атрымала распаўсюду ў сьвеце і ў рынкавай эканоміцы? Паколькі гэта вельмі цяжкаправяраемая форма, гэта аднабаковая заява. Гэтыя кнігі, на жаль, часьцей адлюстроўваюць эмацыйны стан спажыўца, а адбівацца гэта можа на прававым становішчы прадпрымальніка”.
Але можна зразумець спажыўца, які мае права атрымаць за свае грошы якасную прадукцыю ці паслугу… Я пацікавіўся ў грамадзкім аб’яднаньні “Беларускае таварыства абароны спажыўцоў”, як там успрымаюць вяртаньне да савецкага мэханізму, які паводле дэкрэта, павінен уплываць на якасьць. Яго старшыня Ганна Суша згадвае замежны вопыт:
(Суша: ) “Там жа даволі моцная канкурэнцыя, проста кліент больш не прыедзе да яго, ці проста тут жа ўвечары пераедзе ў іншы гатэль і ня пойдзе, да прыкладу, у нейкае кафэ. Гэта рэгулюецца рублём”.
Аднак, той момант, што гэтыя кнігі ўводзяцца ў дзяржаўных установах, магчыма, будзе мець станоўчы ўплыў на чыноўнікаў і на тую атмасфэру, якая там пануе. У аддзеле лістоў і прыёму грамадзянаў Менскага гарвыканкама зрабілі гэтую кнігу саматужным спосабам – пакуль ня зьявіцца адзіная, распрацаваная Саветам міністрам. У ёй указваецца дата паступленьня заўвагі, прозьвішча і адрас заяўніка, кароткі зьмест звароту, потым імя выканаўцы і дата накіраваньня адказу.
Падобныя кнігі яшчэ ў мінулым годзе заведзеныя ў адміністрацыях раёнаў, паліклініках і жыльлёва-камунальных службах. Ці шмат там скаргаў? Пытаньне да начальніка аддзела лістоў і прыёму грамадзянаў гарвыканкама Галіны Ерамцовай.
(Ерамцова: ) “Не.Мала”.
(Карэспандэнт: ) “А на што скардзяцца?”
(Ерамцова: ) “У асноўным, калі ёсьць скаргі, то такога вытворчага характару. Я вось кансультавалася ў адміністрацыі Маскоўскага раёна. У іх там адзін запіс быў, што чалавек прыйшоў а 18 гадзіне, а ў яго не прынялі заяву”.
Паводле спадарыні Ерамцовай, грамадзяне часьцей, і гэта больш звыкла, пакідаюць свае пісьмовыя альбо вусныя заявы пад час прыёму.
Я паспрабаваў высьветліць, ці будзе кніга заўвагаў і прапаноў у адміністрацыі прэзыдэнта. Кіраўнік прэсавай службы прэзыдэнта Павал Лёгкі адказаў, як і належыць чыноўніку:
(Лёгкі: ) “У дэкрэце ўсё падрабязна выкладзена, вы можаце паглядзець дэкрэт і на падставе дэкрэта зрабіць выснову, ці будзе тут кніга заўвагаў і прапановаў”.