Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску міліцыянты затрымалі намесьніцу старшыні гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі


Браніслава Станкевіч, Віцебск Алена Залеская распаўсюджвала газэту “Время”, і нехта з “асабліва пільных грамадзянаў” палічыў гэта парушэньнем грамадзкага парадку ды зьвярнуўся ў міліцыю.

Міліцыянты завезьлі намесьніцу старшыні гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, спадарыню Залескую, у Кастрычніцкі райаддзел, дзе быў складзены пратакол ды канфіскаваная некалькі паасобнікаў газэты.

Давесьці, што гэтая газэта мае выходныя дадзеныя і ня ёсьць забароненай для распаўсюду, затрыманай так і не ўдалося.

Забіраючы нумары газэты “Время”, міліцыянты заўважылі ў асабістых рэчах Алены Залескай і колькі паасобнікаў улётак з аповядам пра фальсыфікацыі ў часе выбараў ды рэфэрэндуму. І гэта стала падставаю дзеля яшчэ аднаго запісу ў пратаколе – пра тое, што нібыта спадарыня Залеская распаўсюджвала яшчэ й ўлёткі антыдзяржаўнага зьместу.

З гэтай фармулёўкай намесьніца старшыні віцебскай арганізацыі АГП не пагадзілася. Але міліцыянты сказалі, што ўсё адно перададуць дакумэнты ў суд, і менавіта там будзе вырашацца, у якой ступені вінаватая Алена Залеская.

Нагадаю, што за распаўсюд недзяржаўнага друку віцебскія сябраў Аб’яднанай грамадзянскай партыі дагэтуль да суду не прыцягвалі, бо давесьці міліцыянтам пра законнасьць гэтага занятку ўдавалася яшчэ ў пастарунку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG