Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр былы кіраўнік Кітаю Чжао


ПЭКІН Кітайскі ўрад пацьвердзіў, што ўчора на 86-ым годзе жыцьцё памёр былы генэральны сакратар кампартыі Кітаю Чжао Цзыян. Апошнія дні ён знаходзіўся ў глыбокай коме, і памёр ў пэкінскім шпіталі пасьля сэрыі інсультаў. Чжао накіравалі ў адстаўку ў 1989 годзе за сымпатыі да лідэраў жорстка падаўленых студэнцкіх дэманстрацыяў на плошчы Таньаньмынь. Яго абвінавацілі ў спробе раскалоць партыю, апошнія 15 гадоў Чжао знаходзіўся пад хатнім арыштам. У Пэкіне ўзмоцнены захады бясьпекі.
XS
SM
MD
LG