ТЭГЕРАН. Улады Ірану пагражаюць зачыніць тэгеранскае бюро катарскай тэлевізіі “Ад-Джазіра”. Улады загневаліся на дакумэнтальны фільм, дзе распавядалася пра дыскрымінацыю арабаў з правінцыі Хузэстан. Міністэрства культуры Ірану палічыла фільм правакацыйным.