Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упаў у кому лідэр кампартыі Кітаю


ПЭКІН. У Кітаі ўпаў у кому былы кіраўнік Камуністычнай партыі 85-гадовы Чжаа Цзыян, які 15 гадоў жыў пад хатнім арыштам. Пра гэта паведамілі правабаронцы. Кітайскія мэдыі не абазваліся пра хваробу Чжаа Цзыяна, якога адхілілі ад улады і пасадзілі пад арышт за тое, што ён не падтрымаў разгон студэнтаў на пляцы Цяньаньмэнь. У выніку крывавага задушэньня студэнцкіх хваляваньняў загінулі некалькі тысячаў чалавек. На пасаду генэральнага сакратара заміж Чжаа Цзыяна сеў Цзян Цзэмінь.
XS
SM
MD
LG