Бурны леташні рост таваразвароту паміж Беларусьсю і Расеяй зьмяніўся яго сёлетнім рэзкім заняпадам. У эканамічных стасунках дзьвюх краін – “студзеньскія канікулы”. Паводле экспэртаў, гэтыя вакацыі справакаваў новы падатковы мэханізм, на які Масква і Менск перайшлі з 1 студзеня. Тысячы беларускіх прадпрыемстваў прыпынілі сваё супрацоўніцтва з расейскімі партнэрамі. У іх ліку менская фірма “Смак рыбы +“. Распавядае дырэктарка Сьвятлана Сакольчык:
(Сакольчык: ) “Залік падатку на даданую вартасьць, які прапануецца беларускім суб’ектам, вельмі недасканалы. Як вынікае з інструкцыі, калі мы заплацілі гэты падатак у бюджэт, але потым вяртаем частку тавару расейцам з той прычыны, што ён няякасны, то нам гэты падатак не вяртаецца. Гэта найчысьцейшай вады “абдзіралаўка”. Гэта першае. Па-другое, дагэтуль у Расеі ня прынята ніякіх рэальных пастановаў, як ім будзе вяртацца падатак на даданую вартасьць, у якія тэрміны, у якой колькасьці. І таму расейцы катэгарычна ня жадаюць яго выключаць. Яны проста яго ўключаюць у цану, як гэта адбылося з газам для нашай рэспублікі”.
Як вынікае з тлумачэньня спадарыні Сакольчык, фірме “Смак рыбы +“ расейскія партнэры прапанавалі марожаную рыбу даражэйшую, чымсьці летась. Беларуская фірма пакуль ад яе адмовілася і зьбіраецца шукаць больш танную прадукцыю ў іншых краінах. Падобным чынам складваюцца гандлёвыя ўзаемадачыненьні і іншых суб’ектаў гаспадараньня Беларусі й Расеі. Паводле беларускага кіраўніцтва, у падатковых цяжкасьцях вінаватая Расея. Нагадаю, віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў 13 студзеня заявіў, што расейскія прадпрыемствы недастаткова інфармаваныя пра падатковыя зьмены. Вінаваціць расейскі бок і кіраўнік гандлёва-эканамічнага прадстаўніцтва беларускай амбасады ў Расеі Валеры Садоха:
(Садоха: ) “Падатковая служба Расеі яшчэ ў сьнежні накіравала цыркулярны ліст, дзе сказана, што пагадненьне зь Беларусьсю можа ўступіць у дзеяньне толькі з 1 лютага. І тым самым былі ўведзены ў зман суб’екты гаспадараньня. Але зараз з нашай дапамогай гэта памылка выпраўленая. Будзе праведзены вялікі сэмінар ў Маскве і Пецярбурзе для растлумачэньня суб’ектам гаспадараньня. Інакш кажучы, гэтае пытаньне будзе вырашацца”.