На думку HRW, амэрыканская практыка допытаў падазраваных у тэрарызьме і бязьдзейнасьць сусьветнай супольнасьці ў справе генацыду ў Дарфуры былі галоўнымі пагрозамі глябальнай сыстэме правоў чалавека.
HRW патрабуе, каб адміністрацыя Буша прызначыла абвінаваўцу, які б вызначыў адказнасьць за злоўжываньні на базе Гуантанама і ў турме Абу-Грайб. Але абаронцы адміністрацыі заяўляюць, што HRW перабольшваe жорсткасьць сытуацыі і ня ўлічваe абставіны, у якіх праводзіліся допыты.
Адвакат Лі Кэйсі, які служыў у Міністэрстве юстыцыі ў часы Рональда Рэйгана і Джорджа Буша старэйшага, лічыць, што крытыка праваабаронцаў неадэкватная сытуацыі.
(Кэйсі: ) “Яны не прапануюць рэальнай альтэрнатывы таго, як гэта можна прадухіліць, і галоўнае – як прадухіліць тэракты супраць мірных людзей, якія зьдзяйсьняюць нашы ворагі, без ужываньня “гвалтоўных мэтадаў”, якія б гэтыя мэтады не былі. Увогуле, яны не разглядаюць гэта як сваю праблему”.
Палова дакладу HRW прысьвечаная праблемам постсавецкіх краінаў. На думку арганізацыі, з усіх постсавецкіх краінаў толькі Ўкраіна выказвае прыкметы станаўленьня адкрытага грамадзтва. Расею крытыкуюць за міліцэйскія катаваньні, “дзедаўшчыну” ў войску, зьнікненьні й забойствы ў Чачэніі, а таксама татальны кантроль Крамля над СМІ і мясцовымі ўладамі.
“Беларусьсю ж кіруюць так, быццам гэта савецкая краіна”, заяўляе Рэйчэл Дэнбэр – кіраўніца сэкцыі HRW ў справах Эўропы й Сярэдняй Азіі. Фальшаваньне выбараў у кастрычніку і беспрэцэдэнтны гвалт супраць мэдыяў і грамадзянскай супольнасьці Дэнбэр ставіць у віну Аляксандру Лукашэнку.
(Дэнбэр: ) “Калі бачыш адсутнасьць зьменаў, калі бачыш бясконцыя выбары, якія па сутнасьці толькі пустыя практыкаваньні, каб заткнуць рот апазыцыі, мусіш адзначаць пагаршэньне сытуацыі. Калі мы бачым, што дзяржава распраўляецца з грамадзянскай супольнасьцю і прэсаю, мы бачым, што сытуацыя ня толькі засталася на ранейшым узроўні, а нават пагоршылася”.
HRW згадвае справу Валерыя Леванеўскага й Аляксандра Васільева, Міхаіла Марыніча, адхіленьне палітычных апанэнтаў ад выбарчай кампаніі, судовы перасьлед і дыфамацыю ў афіцыйнай прэсе Беларускага Хэльсынскага камітэту, перасьлед і ліквідацыю незалежных прафэсійных зьвязаў, у тым ліку арышт Аляксандра Ярашука, старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных зьвязаў; асабліва адзначаецца зьнішчэньне незалежных мэдыяў і рэпрэсіі супраць журналістаў.
Напрыканцы дакладу HRW пералічвае міжнародныя арганізацыі і дзеячаў, якія ўзялі чынны ўдзел у вырашэньні беларускага пытаньня. Гэта Хіна Джылані, спэцпрадстаўніца ААН у справе праваабарончых рухаў, якая выступіла ў абарону БХК; АБСЭ, якая асудзіла рэпрэсіі супраць Леванеўскага, Васільева, а таксама супраць ЭГУ. Згадваецца ПАРЭ, якая зрабіла спэцдаклад у справе зьніклых і асудзіла перасьлед праваабаронцаў Тацяны Рэвякі й Гары Паганяйлы. Камісія па правох чалавека ААН прыняла адмысловую рэзалюцыю аб парушэньні правоў чалавека ў Беларусі і прызначыла спэцыяльнага ўпаўнаважанага. Эўразьвяз увёў санкцыі супраць чыноўнікаў, датычных да зьнікненьняў людзей, у тым ліку забараніўшы ім уезд на сваю тэрыторыю. Урад ЗША двойчы крытыкаваў Беларусь за фундамэнтальныя парушэньні правоў чалавека, прэзыдэнт Буш падпісаў “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі”, якім увёў санкцыі супраць афіцыйных асобаў і дэкляраваў падтрымку дэмакратычнай супольнасьці.
Падрабязна даклад можна прачытаць на www.hrw.org