Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране выклікалі ў суд Нобэлеўскую ляўрэатку


Дзярждэпартамэнт ЗША выказаў заклопочанасьць адносна становішча з правамі чалавека ў Іране і магчымым судовым перасьледзе Нобэлеўскага ляўрэата Шырын Эбадзі. Яна паведаміла, што ёй загадалі зьявіцца ў суд пад пагрозай арышту. У заяве Дзярждэпартамэнту гаворыцца, што ў Іране працягваецца перасьлед прыхільнікаў плюралізму і палітычных рэформаў. Шырын Эбадзі—першая мусульманка, якая атрымала Нобэлеўскую прэміі міру.
XS
SM
MD
LG