БАГДАД: Міністр нафтавай прамысловасьці Іраку Тамэр Гадбан паведаміў, што цягам сёньняшняга дня адбыўся як мінімум адзін напад на нафтаперапрацоўчыя аб''екты. Выступаючы ў Багдадзе міністр сказаў, што цягам апошніх трох месяцаў тэрарысты атакуюць нафтавыя аб''екты краіны у сярэднім два разы ў дзень. Паводле міністра сабатажнікі акрадаюць ірацкі народ, паколькі адбіраюць у яго магчымыя прыбыткі ад продажу нафты.