Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Усё, што кажа Лукашэнка пра дапамогу шматдзетным сем’ям – хлусьня!”


RFE/RL Водгукі слухачоў 13-га студзеня. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 2292271 і пакінуць свае меркаваньні на нашым аўтаадказьніку.

(Спадар:) “На працягу васьмідзесяці год тэрыторыя Беларусі, яе прырода, яе абсягі зьнішчаліся па-варварску. Кампанія па міліярацыі – асушэньню балот – у вялізарных маштабах зьнішчала прыроду бязьлітасна. Чарнобыльская катастрофа, забруджаныя радыяцыяй раёны – гэта сёньня беларускія ўлады называюць “цудам некранутай прыроды”. Хлусяць і сораму не адчуваюць за падман тэлеглядачоў. Ганьба!”

(Спадарыня:) “У сваіх адказах патэнцыяльныя таты і мамы сваё нежаданьне завадзіць дзяцей тлумачаць эканамічнымі прычынамі. І такая думка дамінуе ў нашым грамадзтве. Але ня толькі адсутнасьць матэрыяльных дабротаў аказвае ўплыў на нараджальнасьць. Ёсьць і іншыя прычыны: здароўе жанчын, ненадзейнасьць таты, які гарэлку любіць больш чым дзяцей і сям’ю. У выніку наша краіна вымірае, а на вёсцы – проста катастрофа. Для прыкладу. У Германавіцкім вясковым савеце, што на Шаркоўшчыне Віцебскай вобласьці маецца чатыры школы, дзьве сярэднія і дзьве базавыя. У 2004 годзе на чатыры школы нарадзілася 10 дзяцей. Праз 6 год тры школы прыйдзецца зачыніць. Вёска, у якой школа будзе зачынена, ніколі не адродзіцца. Таму галоўнай прычынай нашага стану нараджальнасьці я лічу адсутнасьць пэрспэктывы, надзеі на лепшае. Згадзіцеся, пасьля вайны эканоміка была не ў самым лепшым стане, але назіраўся сапраўдны “бэбі-бум”, і ня толькі ў нашай краіне, паўсюдна. Людзі, як ніколі, цанілі жыцьцё, у іх была перспэктыва, была надзея. Зараз у нас у краіне гэтага няма. Ну як можна будаваць нейкія пляны адносна павелічэньня сям’і, калі ў таты і мамы кантракт на адзін год і заўтра, калі не з таго боку на начальніка глянеш, то можаш застацца бяз працы. Але, тым ня меньш, ня гледзячы ні на што, я б хацела сказаць маладым сем’ям. Калі ў вас толькі адно дзіця абавязкова завядзіце другое. Не дарма кажуць: адно дзіця – сірата, адзін сын – ня сын, два сыны – поўсына, тры сыны – сын. Народ мудры, бацькі нявечныя, і калі-небудзь чалавек застанецца адзін. Так, ён завядзе сваю сям’ю, але ў яго дзяцей ужо ня будзе родных цёцей, дзядзей, не будзе дваюрадных братоў і сясьцёр.”

(Яцкевіч:) “Добрай раніцы, паважаная радыёстанцыя Свабода! Вас патурбаваў Яцкевіч Аляксандар Анатольевіч, пражываюшчы па адрасу: г. Віцебск, пр. Перамогі, д. 35, кв. 84. Я буду чытаць заяву на рускай мове, бо яе павінны атрымаць у адміністрацыі прэзыдэнта і ў міністэрстве здароўя.

Заявление

Я из тех, кого жизнь научила опережать события. И по возможности всегда стараюсь не нарушать основ общечеловеческой морали, считаю это просто необходимым, особенно когда приходится иметь дело сам-насам с предательством и жульничеством. Думаю, точка в этом деле не поставлена. Но всякий, кто ознакомится с материалом, напрямую столкнётся с проверкой на вшивость. Более полно можно ознакомиться с материалом, если затребовать его у следователя Осмоловского Сергея Евгеньевича г. Минск тэл.: 232-56-54. Кто такой сегодня в моих глазах хирург …тков , работающий в клинике по адресу: ул. Богдановича, 53 в Минске, а также его сообщник по преступному сговору, хирург Заталока А.С., больница 9-го стройтреста №9 г. Вицебска, а также Канкалович с г. Орша. Мой лексикон безграничен. Будучи инвалидом второй группы повёз сына, инвалида детства, на пластическую операцию. Когда закрутилось всё на уровне прокуратуры, нашлись социально близкие защитники в лице доцента кафедры детской стоматологии Корсака А.К. Это надо видеть и слышать, с каким наглым цинизмом эти гиганты медицинской мысли пытались обелить деяния преступной группировки врачей, как они бесстыже, нагло пытались доказать, что для пластичной хирургии абсолютно необязательны эстетика, красота, удаление физических недостатков, допущенных когда-либо их социально близкими коллегами, а главное – поборы, поборы, поборы. Это надо было видеть эти лощёные, коррумпированные рожи, в глазах которых нельзя было кроме алчной сущности увидеть хоть маленькую частичку сочувствия. Интересно посмотреть и узнать бы, как они объясняют своим потомкам принцип “помоги больному хотя бы словом, если знаешь, что лекарство и скальпель уже бессильны”. Не услышав слова президента, я бы клюнул на приманку Канкаловича. Возникает вопрос: а нужны ли Беларуси 4 медуниверситета? Позвольте заметить, гиганты медицинской мысли, что оценку вашей работе даёт зеркало, позвольте заметить, что оценку дают дети. И, наконец, вполне законный вопрос: почему весь этот гадюшник у нас в столице, которую пытаемся преподнести на международным уровне, как современный город цивилизованного государства?”

(Мікола Саскевіч:) “Дзень добры, шаноўнае панства! У нас у сям’і трое дзяцей, дзьве дачкі Сюзана і Эрык, і сын Павал. Мы каталікі і больш за ўсё на сьвеце мы любім Бога і сваю каталіцкую веру. Таму мы гатовыя мець дзяцей столькі, сколькі нам Бог дасьць. Але хачу вам сказаць, што пры нашым дыктатарскім рэжыму вельмі цяжка прыходзіцца: заробку няма, працы няма. Усё, што кажа Лукашэнка пра дапамогу шматдзетным сем’ям – хлусьня! Адзіная дапамога: раз на год даюць гуманітарную дапамогу з заходніх краінаў, адзеньне. Вось і ўсё. Дзякуй, што хоць заходнія краіны на нас не забываюць. Мая старэйшая дачка Сюзана заўжды езьдзіла ў Італію ў сям’ю. І я хачу сказаць італьянцам: вялікае дзякуй за іх клопат пра нашую дачку, за іх дапамогу, за іх любоў да нашай дачкі. Вялікае дзякуй вам, Італія! Яны цалкам апраналі маю дачку, дасылалі пакункі. А цяпер што робіць дыктатар? Забараніў дзецям езьдзіць за мяжу. Як можна такое зрабіць і як можна так ненавідзець беларускіх дзяцей, каб забараніць ім езьдзіць за мяжу і бачыць сьвет, забараніць дыхаць чыстым паветрам, купацца ў чыстым моры! У нас жа на Беларусі вакол паўсюль радыяцыя, адсюль і розныя хваробы. Так што пры нашым дыктатарскім прагнілым рэжыме мець шмат дзяцей – гэта вельмі-вельмі цяжка, па праўдзе кажучы, зусім не пражывеш. Тым больш што рэжым зрабіў так, што ў нас, быццам бы, зямля родная ёсьць, а бацькаўшчыны няма, як і сьцяга няма, герба няма, гісторыі нашай няма. Як можна выхоўваць дзяцей у такой безаблічнай дзяржаве?”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG