Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генеральны сакратар ААН заклікаў стварыць глабальную сыстэму папярэджваньня перад такімі катаклізмамі, як цунамі


ПОРТ ЛУІ. МАЎРЫКІЙ: Генеральны сакратар ААН Кофі Анан заявіў падчас канфэрэнцыі на Маўрыкіі, што неабходныя рашучыя крокі ў сувязі з пацяпленьнем клімату. Ён заклікаў таксама стварыць глабальную сыстэму папярэджваньня, якая дазволіла б мінімалізаваць наступствы такіх катастрофаў, як нядаўнае цунамі ў Азіі. Паводле Анана, шкоды спрычыненыя цунамі дазваляюць уявіць, якія былі б наступствы падвышэньня ўзроўню акеанаў. Праз месяц ўвойдзе ў сілу пратакол з Кіёта, які прадугледжвае зьмяншэнье эмісыі ў атмасфэру вуглекіслага газу, які спрыяе пацяпленьню клімату. Сямідзённая канфэрэнцыя на Маўрыкіі прысьвечаная пытаньню, як засьцерагчыся ад падобных трагедыяў, як цунамі і як дапамагчы магчымым ахвярам катаклізмаў.
XS
SM
MD
LG