Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША так і не знайшлі ў Іраку зброі масавага зьнішчэньня


БАГДАД. ЗША закончылі пошук зброі масавага зьнішчэньня ў Іраку, нічога не знайшоўшы. Прэс-сакратар Белага дому Скот Маклелан заявіў, што ЗША прайшлі фазу актыўнага пошуку зброі. Раней прэзыдэнт ЗША Джордж Буш спасылаўся на вытворчасьць Іракам зброі масавага зьнішчэньня як на адну з галоўных прычынаў уварваньня ў Ірак. Маклелан прызнаўся, што ірацкія выбары напрыканцы студзеня “будуць недасканалыя”, але прыкладаюцца намаганьні, каб выбары прайшлі як мага лепей. Прэм’ер Ірку Іяд Аляўі на гэтым тыдні заявіў, што выбары ня пройдуць у некаторых правінцыях Іраку з-за праблемаў бясьпекі.
XS
SM
MD
LG