Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штаб Януковіча адклаў абскарджаньне


КІЕЎ. Штаб кандыдата на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча адклаў абскарджаньне ў Вярхоўным судзе пастановы ЦВК аб прызнаньні Віктара Юшчанкі пераможцам прэзыдэнцкіх выбараў. Паводле кіраўніка выбарчай кампаніі Януковіча Тараса Чарнавіла, скарга будзе гатовая найбліжэйшымі днямі. Учора Вярхоўны суд забараніў друкаваным выданьням публікаваць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў да вынясеньня вэрдыкту на скаргу Януковіча. Тым часам міністар абароны Ўкраіны Аляксандар Кузьмук заявіў сёньня, што ўкраінскі міратворчы кантынгент будзе выведзены з Іраку да 30 чэрвеня.
XS
SM
MD
LG