Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: выбары ў 14 з 18 правінцыяў


БАГДАД. У ірацкай сталіцы амэрыканскія вайскоўцы затрымалі шэсьць чалавек, падазраваных у дачыненьні да забойства губэрнатара Багдаду Алі Аль-Хайдары. На поўначы Іраку ў Масуле пры нападзе на вайсковую аўтакалёну тры ірацкія гвардзейцы былі забітыя, а яшчэ шэсьць параненыя. Міністар замежных справаў Іраку Хашыяр Зэбары – сьледам за прэм’ер-міністрам Іядам Аляўі – заявіў, што з прычыны вельмі небясьпечнай сытуацыі прызначаныя на 30 студзеня агульныя выбары, хутчэй за ўсё, удасца правесьці толькі ў 14 з 18 правінцыяў Іраку.
XS
SM
MD
LG