У юрыдычным аддзеле Міністэрства інфармацыі пра папярэджаньне радыёстанцыям, аб якім гаварыў міністар Русакевіч, пакуль ня ведаюць.
(Супрацоўнік аддзелу: ) “Я пра такія захады пакуль ня ведаю. Прынамсі, мы цяпер гэтым не займаемся”.
Калі зыходзіць з досьведу вынясеньня папярэджаньняў газэтам, адпаведныя паперы дасылаюцца поштай, а шлях да адрасату нават у Менску можа заняць два-тры дні. Прынамсі, на саміх радыёстанцыях кажуць, што ніякіх дакумэнтаў не атрымлівалі.
(Супрацоўнік FM-станцыі: ) “На момант публікацыі інфармацыі пра тое, што тры радыёстанцыі атрымалі папярэджаньні, ніхто нічога не атрымліваў. І больш чым перакананы, што і іншыя радыёстанцыі — гэтак жа сама”.
На саміх радыёстанцыях скардзяцца, што і хацелі б выканаць распараджэньне Міністэрства, але ня маюць фактычнага матэрыялу — маўляў, пішуць песьняў мала, прыносяць не зусім якасную прадукцыю. Да таго ж, практыка паказвае, што і адабраныя да эфіру рэчы мала чым адрозьніваюцца ад расейскай папсы — тая ж стылістыка, тая ж расейская мова. Пры гэтым шэраг выканаўцаў, якіх добра ведаюць за межамі Беларусі, у родных сьценах па-ранейшаму не запатрабаваныя. Як, прыкладам, лідэр этна-гурту “Юр’я” Юры Выдронак. Ён кажа, што ў заплянаваныя 75% “Юр’я” не трапляе:
(Выдронак: ) “Ні ад радыёстанцыяў, ні ад тэлебачаньня прапановаў няма — адзінае, што на Каляды “Аўтарадыё” запрасіла на інтэрвію. Але трэба пачынаць з таго, што ў нас дужа шмат старой намэнклятурнай музычнай мафіі, якая будзе падаваць за беларускае ўсё, што заўгодна, на любых мовах і вельмі дрэннай якасьці. Маю на ўвазе структуру Міністэрства культуры. І яшчэ: песьня на беларускай мове не заўсёды сьведчыць пра тое, што яна беларуская. Можа саліст эстраднага аркестру засьпяваць пастаўленым напаўапэрэтачным вібрата, і гэта таксама будзе называцца беларускай песьняй. Але песьня на беларускай мове — гэта яшчэ не беларуская песьня”.
А вось прадстаўнікі яшчэ адной музычнай каманды хоць і сьпяваюць у бальшыні сваёй па-расейску, але да ідэі беларусізацыі радыёэфіру ставяцца станоўча. Лідэр гурту “J_Морс” Уладзімер Пугач пры гэтым, праўда, дадае, што нельга рабіць такую радыкальную перабудову ў аўральным парадку.
(Пугач: ) “Сама па сабе ідэя — абараніць беларусаў ад культурнага расейскага дамэну, які гістарычна склаўся, — высакародная, я абедзьвюма рукамі “за”. Але адміністрацыйныя захады дзяржавы хоць і прымальныя (такая практыка існуе ня толькі ў Беларусі), але ня трэба гэта рабіць вельмі рэзка, каб урэшце не разваліць рынак”.
(Карэспандэнт: ) “Прадстаўнікі радыёстанцыяў скардзяцца, што няма чым запаўняць эфір, няма з чаго выбіраць”.
(Пугач: ) “Цалкам зь імі згодзен. У нас ня так шмат музыкі, якую станцыя можа дазволіць сабе зьмясьціць у эфіры. Радыё павінна думаць ня толькі аб паходжаньні музыкальнага твору, фанаграмы, але і аб эстэтычным узроўні, культурным. Ня кажучы ўжо пра тэхнічныя характарыстыкі гучаньня. Увогуле падазраю, што Міністэрства інфармацыі ня вельмі з радыёстанцыямі і раілася з гэтай нагоды. Таму станцыям і цяжка цяпер”.