(Карэспандэнтка ) “Што, на вашую думку, павінна зрабіць Беларусь у адказ на падвышэньне Расеяй кошту на газ?”
(Спадар: ) “Нічога, пагадзіцца. Увесь сьвет працуе паводле гэтых коштаў. Гэта цалкам нармальна”.
(Спадарыня: ) “У выніку пацерпяць простыя людзі. У мяне электрапліта — але ў тых, у каго газавая, напэўна, будзе адчувальна”.
(Спадар: ) “На маю думку, Беларусь павінна нейкім чынам адказаць, таму што газ — гэта неабходнае паліва для нашых прадпрыемстваў”.
(Спадар: ) “Насамрэч, гэты газ мяне ня тычыцца. У мяне электрапліта на кухні. Але калі яны свой газ праз нас гоняць, хай плацяць за гэта”.
(Спадарыня: ) “Можа, гэта і будзе выйсьцем, але ў гэтым выпадку будзе пэўная рэакцыя Расеі. Трэба гэта ўлічваць”.
(Спадар: ) “З Расеяй мы нібыта хочам сябраваць, але яны ўвесь час нас адштурхоўваюць. Проста трэба ісьці сваім шляхам. Нічога ня будзе ў нас з Расеяй. Я нават падазраю, што там краінай кіруюць людзі няшчырыя — і нават не патрыёты”.
(Спадар: ) “Цэны на газ для Беларусі нават ніжэй за эўрапейскія. Таму Беларусі трэба прызвычайвацца жыць паводле сродкаў”.
(Спадарыня: ) “Напэўна, падвысіць цэны за транзыт”.
(Спадар: ) “Я думаю, што ўсё павінна быць у адпаведнасьці з нормай, як у іх, так і ў нас. Мы павінны болей браць зь іх за транспарціроўку. Гэта рынкавая эканоміка”.
(Спадарыня: ) “Гэта вынік нейкай няўзгодненай палітыкі, ад якой церпім мы, людзі, хоць ня маем да гэтага ніякага наўпроставага дачыненьня”.
(Спадар: ) “Купляць газ. А што рабіць? Болей яго набыць няма дзе”.
(Спадарыня: ) “Тут мы ўжо нічога ня зробім, нічым не дапаможам. Гэта бізнэс, палітыка. Калі яны нам падвышаюць цэны, павінны мы таксама падвысіць кошты на транзыт”.
(Спадар: ) “Я думаю, што трэба знайсьці кампраміс з Расеяй, і зрабіць так, каб было карысна і Расеі, і Беларусі”.
(Спадар: ) “У Маскве алігархі кіруюць краінай, і таму нешта зрабіць Аляксандру Рыгоравічу будзе вельмі складана, але магчыма”.
(Спадар: ) “Калі мы падвысім кошт за транзыт расейскага газу, то ў іх ня будзе ніякай іншай магчымасьці на транзыт газу ў Эўропу і давядзецца пагадзіцца”.
(Спадар: ) “Трэба шукаць свае крыніцы, разьбірацца са сваімі праблемамі, эканоміць. А як інакш, каля няма свайго газу?”