Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША асудзіў зымбабвійскі Закон аб друку


ВАШЫНГТОН. Дзярждэпартамэнт ЗША вуснамі прадстаўніка Рычарада Баўчэра асудзіў новы закон аб СМІ, прыняты ў Зымбабвэ. Паводле яго, журналіст можа атрымаць два гады турмы за працу безь ліцэнзіі, а замежныя журналісты ня маюць права працаваць на тэрыторыі краіны пастаянна. Раней згодна з законам у Зымбабвэ зачынілі ўсе незалежныя СМІ. Баўчэр засумняваўся ў намерах кіраўніцтва Зымбабвэ правесьці свабодныя і справядлівыя парлямэнцкія выбары ў сакавіку.
XS
SM
MD
LG