ЕРУСАЛІМ. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон павіншаваў Махмуда Абаса з абраньнем на пасаду кіраўніка Палестынскай аўтаноміі. Абас выказаў намер аднавіць дыялёг з Ізраілем – на аснове “дарожнай мапы” – міжнароднага пляну ўрэгуляваньня на Блізкім Усходзе.