Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гаазе аднавіўся працэс Мілошавіча


ГААГА. У Міжнародным трыбунале сёньня аднавіўся працэс у справе Слабадана Мілошавіча. Суд, пачаты ў лютым 2002 году, ня раз прыпыняўся праз кепскі стан здароўя падсуднага – 63-гадовы экс-прэзыдэнт Югаславіі хварэе на сэрца. Мілошавічу выстаўленыя 66 абвінавачаньняў у генацыдзе, злачынствах супраць чалавечнасьці й ваенных злачынствах у Харватыі, Босьніі й Косаве ў 1990-я гады.
XS
SM
MD
LG