Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці згодны беларускія жанчыны мець шмат дзяцей?


Казімір Яноўскі, Гомель “У Беларусі надзвычай складаная дэмаграфічная сытуацыя. Ці гатовы Вы дзеля выратаваньня беларускай нацыі мець шмат дзяцей”? Гэтае пытаньне маладым жанчынам ды незамужнім дзяўчатам Гомеля задаваў наш карэспандэнт.

(Дзяўчына: ) “Каб мець больш дзяцей трэба, каб Лукашэнка не падымаў цэны на тавары – яны вельмі кусаюцца. Не падымаў плату за кватэру і за камунальныя паслугі, тады будзе крыху лепей жыць. І дзяцей можна будзе трохі болей нараджаць”.

(Дзяўчына: ) “Для пачатку трэба атрымаць добрую адукацыю, што я цяпер і раблю. Калі нараджаць дзяцей, то трэба забясьпечыць ім добрую адукацыю і добрае жыцьцё. А проста так нараджаць шмат дзяцей я не зьбіраюся”.

(Жанчына: ) “Больш, чым двое дзяцей я не зьбіраюся нараджаць. Па-першае, мне нельга паводле мэдычных паказаньняў: мне рабілі Кесарава сячэньне. Па-другое, гэта вельмі цяжка, гадаваць дзяцей”.

(Жанчына: ) “Ня больш чым двое нараджу. Матэрыяльна іх цяжка забясьпечыць”.

(Карэспандэнт: ) “Ці гатовы вы дзеля выратаваньня беларускай нацыі мець шмат дзяцей”?

(Дзяўчына: ) “Не! А навошта мне дзеці? Ад іх адны праблемы”.

(Жанчына: ) “Цяпер цяжка дзяцей пракарміць і адзець, таму многа іх мець ніяк нельга”.

(Дзяўчына: ) “Гатовая дапамагчы нацыі – нарадзіць дваіх дзяцей. Кожная па двое і, глядзіш, ня зьнікнем”.

(Жанчына: ) “Вельмі дорага цяпер мець дзяцей. Няма належных умоваў для іх гадаваньня. Дзяржава іх не стварае”.

(Жанчына: ) “Не, не гатовая. Таму што няма грошай і працы няма. Якія дзеці могуць быць? Карміць іх няма чым, і самім няма чаго есьці. Прэзыдэнт шмат гаворыць, але нічога ня робіць для шматдзетных сем’яў”.

(Жанчына: ) “Не. Жытла не хапае. Я, напрыклад, жыву ў інтэрнаце, плошча зусім маленькая. Куды тут многа дзяцей?! Адно дзіця, і з тым цяжка. Хацелася б мець сваё жытло. Хаця б якія-небудзь крэдыты льготныя выдавалі. Стаіш за гэтымі крэдытамі па дзесяць гадоў. Нават другое дзіця нарадзіць праблематычна”.

(Жанчына: ) “Таксама ня згодная. Жывём з мужам у бацькоў. Ніякай пэрспэктывы на жытло няма. У нас, у Касьцюкоўцы, нічога не будуюць. І купіць кватэру дорага. Адно ў мяне дзіця. Мець болей страшнавата”.

(Дзяўчына: ) “Гатовая нарадзіць двое, але ня больш. Жыцьцё такое!”

(Жанчына: ) “Асабіста я ня згодная. Сваё жыцьцё я прысьвяціла палітычнай дзейнасьці. Не магу пайсьці на тое, каб спыніць гэтую дзейнасьць і мець дзяцей”.

(Жанчына: ) “Калі б не расьлі цэны, быў заробак у жанчын даволі высокі, выконваліся ўсе сацыяльныя праграмы, якія дэкляруюць для жанчын, тады б жанчына разьлічвала на свае сілы. Можна было б мець і траіх дзяцей. Калі ж маці ня ведае, чым накарміць дзяцей, то, зразумейце, займець шмат дзяцей ня толькі цяжка, але і немагчыма”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG