Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў рыхтуе вывад войскаў з Іраку


КІЕЎ. Леанід Кучма даручыў сёньня міністрам абароны й замежных справаў Украіны рыхтаваць вывад украінскага кантынгенту з Іраку ў першай палове гэтага году. Паводле міністра абароны Аляксандра Кузьмука, ужо ў сакавіку з Іраку могуць быць выведзеныя 1600 украінскіх вайскоўцаў. Раней у панядзелак міністар абароны Вялікабрытаніі Джэф Гун паінфармаваў, што ў блізкім часе ў Ірак будуць адпраўленыя яшчэ 400 вайскоўцаў для гарантаваньня бясьпекі ў часе агульных выбараў, прызначаных на 30 студзеня.
XS
SM
MD
LG