Ліквідуючы наступствы стыхіі, тры чалавекі сталіся ейнымі ахвярамі. Загінулі двое віцяблянаў: 62-х гадовы электарманцёр дыстанцыі электразабесьпячэньня чыгункі і 20-гадовы кіроўца-электраманцёр. Абодвух забіла электрычным токам, калі яны рамантавалі абрыў лініі электраперадач каля вёскі Прудок Гарадоцкага раёну. Непасрэднай прычынай аварыі было падзеньне на правады зламанага дрэва.
Яшчэ адной ахвярай зламанага дрэва сталася жыхарка вёскі Берасьнеўка Докшыцкага раёну. Яна атрымала чэрапна-мазгавую траўму і цяпер знаходзіцца ў шпіталі.
У Віцебску каля кінатэатра “Брыгантына” моцным ветрам паваліла навагоднюю ёлку. Тут абышлося без ахвяраў, бо ахвотных пагуляць вакол ёлкі проста не было з прычыны дрэннага надвор’я.
Каб пазьбегнуць падобных непрыемнасьцяў, супрацоўнікі гарадзкой камунальнай гаспадаркі пад наглядам міліцыянтаў тэрмінова ліквідавалі астатнія тры гарадзкія елкі.