Намесьніку міністра ўнутраных справаў Леаніду Глухоўскаму загадана спыніць ягоную службу ў органах унутраных справаў на час дэпутатцтва ў Нацыянальным сходзе. Гэта значыць, на 5 гадоў. Таксама Аляксандар Лукашэнка асабістым указам вызваліў Глухоўскага ад пасады намесьніка міністра ўнутрных справаў – кіраўніка ўправы папярэдняга расьсьледаваньня. Ці будзе Глухоўскі праз 5 гадоў адноўлены на сваёй пасадзе, невядома.
Чым адметная асоба Леаніда Глухоўскага?
Глухоўскага лічаць выканаўцам адмысловых даручэньняў вышэйшай улады з часу справы былога старшыні калгаса “Расьсьвет” Васіля Старавойтава. Яшчэ ў 1994 годзе двойчы Герой сацыялістычнай працы Васіль Старавойтаў рызыкнуў публічна засумнявацца ў здольнасьцях Аляксандра Лукашэнкі кіраваць Беларусьсю.
Праз два гады сьледчыя пад кіраўніцтвам Глухоўскага падрыхтавалі справу, паводле якой Старавойтаў быў асуджаны на два гады зьняволеньня за крадзеж калгаснай маёмасьці. Васіль Старавойтаў лічыць, што яго асудзілі несправядліва і зьвязвае гэтае асуджэньне з імем Леаніда Глухоўскага.
(Старавойтаў: ) “Калі б ён быў аб’ектыўным, то гэтая справа, якая нарабіла столькі шуму, не адбылася б. Калі б ён патлумачыў, што нельга гэта рабіць, бо там нічога няма, усё б было добра.”
Напрыканцы 90-х гадоў падначаленыя Леаніда Глухоўскага таксама падрыхтавалі справы міністра сельскай гаспадаркі Васіля Лявонава, экс-прэм’ера Міхаіла Чыгіра. Шмат хто ў Беларусі лічыць, што перасьлед гэтых асобаў насамрэч тлумачыўся не крымінальнымі, а палітычнымі прычынамі.
У 2002 годзе Леанід Глухоўскі сам патрапіў у непрыемную гісторыю. Яго імя зьвязалі з фактамі карупцыі ў папяровай прамысловасьці, і на час праверкі Аляксандар Лукашэнка адхіліў Глухоўскага ад пасады намесьніка міністра. Аднак праз паўгода падазрэньні з Глухоўскага былі зьнятыя, і ён аднавіў сваю працу ў міліцэйскім ведамстве і ўправе папярэдняга расьсьледаваньня. Таксама Леаніду Глухоўскаму, разам зь іншымі нешматлікімі высокімі чыноўнікамі, дазволілі сумяшчаць працу ў дзяржапараце з дэтутатцтвам ў Нацыянальным сходзе. Цяпер, калі Леанід Глухоўскі зноў быў абраны ў дэпутаты, гэтага прывілею яго пазбавілі.