Вядучы ўкраінскі палітоляг Уладзімер Палохала ў сувязі з апошнімі заявамі Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што ніякіх рэвалюцыяў у Беларусі ня будзе, нагадаў падобныя выказваньні Леаніда Кучмы яшчэ за месяц-два да аранжавай рэвалюцыі:
(Палохала: ) “Сапраўды, Кучма заўсёды гаварыў, што Ўкраіна — ня Грузія, і што тут немагчымы грузінскі варыянт. Ва Ўкраіне і не было грузінскага варыянту, а быў украінскі. Ва Ўкраіне была аранжавая рэвалюцыя. І вельмі шмат агульных адзнак, якія датычаць грамадзянскай супольнасьці ва Ўкраіне, маюць пэўныя інтэрфэрэнцыі, ўплыў і розгалас і ў Беларусі, і ў Расеі”.
Уладзімер Палохала перакананы, што ўкраінскія падзеі ўжо паўплывалі на Беларусь і іншыя краіны СНД:
(Палохала: ) “І той факт, што сам Лукашэнка гаворыць пра гэтыя рэчы, сьведчыць, што ёсьць шмат лідэраў постсавецкіх краінаў, якія пабойваюцца ўкраінскага сцэнару і ўкраінскага шляху да палітычнай альтэрнатывы. І ў Беларусі, і ў Расеі пра гэта размаўляюць і ў палітычным, і ў навуковым асяродзьдзі”.
Уладзімер Палохала ўпэўнены, што наўпростае паўтарэньне ўкраінскага варыянту ў Беларусі маларэальнае, але там можа быць уласны беларускі сцэнар: аўтарытарны рэжым не задавальняе многіх беларусаў, якія не ўспрымаюць Лукашэнку як свайго лідэра:
(Палохала: ) “Спадар Лукашэнка мае пэўныя фобіі паўтарэньня таго, што было ва Ўкраіне, бо ў Беларусі ёсьць нямала людзей, якія не ўспрымаюць Лукашэнку менавіта з пункту гледжаньня дэмакратычнага трэнду. І таму Лукашэнка цяпер ня можа сябе камфортна адчуваць”.
Уладзімер Палохала тлумачыць страх А.Лукашэнкі тым, што ягоным патэнцыйным праціўнікам зьяўляецца ўсё беларускае грамадзтва, якое, як і ўкраінскае, застаецца дастаткова непрадказальным і можа стаць самастойным палітычным акторам. Апазыцыйнасьць грамадзтва пакуль прыхаваная і невыразная, але гарантыяў, што так будзе заўсёды, няма. На думку спадара Палохалы, А.Лукашэнка ўлічвае падобную небясьпеку, але гэта можа і не дапамагчы:
(Палохала: ) “Мне падаецца, што Беларусь можа быць другою, наступнай дзяржавай пасьля Ўкраіны, дзе з часам (я не кажу, што сёлета ці праз год) можа назапасіцца тая крытычная маса пратэстнага патэнцыялу, якая будзе неспадзяванай для самога Лукашэнкі”.
Такім чынам, вядомы ўкраінскі палітоляг Уладзімер Палохала перакананы, што фобіі Аляксандра Лукашэнкі цалкам адэкватныя сытуацыі, яны маюць рацыянальныя падставы ў беларускім грамадзтве.