Паўторныя выбары ў Горадні адбудуцца з прычыны таго, што ніводзін з кандыдатаў 17 кастрычніка не набраў у першым туры 50% галасоў. На месца дэпутата вылучаліся прафсаюзная лідэрка гарадзкой арганізацыі настаўнікаў Людміла Сіўко і сябра “Маладой грамады” Валянцін Аскірка.
Працэдура паўторных выбараў нічым не адрозьніваецца ад звычайных. Цэнтральная выбарчая камісія прыняла рашэньне даручыць правядзеньне паўторных выбараў камісіі, якая праводзіла іх раней. Выбары адбудуцца за сродкі рэспубліканскага бюджэту, якія былі зэканомлены падчас правядзеньня першага туру галасаваньня. Аб гэтым заявіў сактарар ЦВК Мікалай Лазавік.
Свой удзел у выбарах ужо пацьвердзілі Валеры Фралоў і сябра гарадзенскай арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Сяргей Антусевіч. Апошні, дарэчы, зьяўляецца дэпутатам Гарадзенскага гарадзкога савету.