У мерапрыемствах з нагоды шасьцідзесяцігодзьдзя вызваленьня Асьвенцыму возьмуць удзел прэзыдэнты Нямеччыны, Аўстрыі, Украіны, Расеі, Латвіі, Чэхіі, Швайцарыі, Румыніі, шэраг прэм’ер-міністраў, а таксама каралева Нідэрляндаў, кароль Бэльгіі, прадстаўнікі каралеўскіх сем’яў зь Вялікай Брытаніі і Швэцыі.
Адзіная краіна-сусед Польшчы, прадстаўнікоў якой няма ў сьпісе замежных дэлегацыяў, што прыедуць у Асьвенцым, - гэта Беларусь.
Ці азначае гэта, што нікога зь Беларусі не запрасілі?
У міністэрстве замежных справаў Польшчы нашаму радыё паведамілі, што ўдзел у мерапрыемствах адбываецца не паводле прынцыпу запрашэньня.
“Прыехаць у Асьвенцым могуць прадстаўнікі кожнай дзяржавы, пра гэта нас трэба папросту афіцыйна паінфармаваць. Калі Беларусі ў сьпісе няма, дык гэта значыць, што Менск дагэтуль да нас не зьвярнуўся ў гэтай справе”, - заявіла прадстаўніца МЗС Польшчы Юстына Леваньска.