Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парыскі клюб замарозіць выплату пазыкаў краінамі, што пацярпелі ад цунамі


ПАРЫЖ. Міністар фінансаў Францыі Эрвэ Гэймар гаворыць, што Парыскі клюб крэдытораў пагадзіўся замарозіць выплату пазыкаў краінамі, якія пацярпелі ад цунамі. Міністар сказаў у нядзелю францускаму радыё, што ягоны ўрад папярэдне дамовіўся пра гэта зь іншымі ўдзельнікамі Парыскага клюбу. Падрабязнасьцяў ён не паведаміў. Вядома, што ў сераду ў Парыжы адбудзецца сустрэча Клюбу крэдытораў на ўзроўні міністраў. Раней стала вядома, што краіны Вялікай сямёркі пагадзіліся на мараторый адносна пазыкаў пацярпелых ад цунамі краінаў. Усе краіны Вялікай сямёркі ўдзельнічаюць у Парыскім клюбе крэдытораў, у якім 19 удзельнікаў.
XS
SM
MD
LG