БАГДАД. Самагубца на замінаваным аўтамабілі ўрэзаўся ў ваеннае КПП у горадзе Юсыфія на поўдзень ад Багдаду. Загінулі два паліцыянты і два мірныя жыхары. У Самары застрэлілі начальніка мясцовай паліцыі Магамэда аль-Бадры. Амэрыканскі жаўнер у Багдадзе загінуў ад выбуху прыдарожнай бомбы. Учора вечарам 5 іракцаў былі забітыя, калі амэрыканскі патруль пачаў страляць у адказ на выбух прыдарожнага фугаса.