Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку загінулі 7 украінскіх жаўнераў і адзін казахскі


БАГДАД. У Іраку ў правінцыі Васіт падарваўся склад з выбухоўкаю і зброяй. У выніку загінулі 7 украінскіх і адзін казахстанскі жаўнер. Сярод загінулых украінцаў – жанчына. Выбух адбыўся пры пагрузцы авіябомбаў, адна зь якіх дэтанавала і выклікала магутны выбух. Паводле камандуючага міжнароднай дывізіяй у Іраку польскага генэрала Анджэя Экерта, яшчэ сем украінцаў і чацьвёра казахаў былі параненыя. Абраны прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка заявіў, што вывад украінскіх вайскоўцаў з Іраку станецца для яго прыярытэтам, як толькі ён зойме пасаду. Юшчанка выказаў спачуваньне сем’ям загінулых. Цяпер у Іраку каля 1600 украінскіх вайскоўцаў, яны ўваходзяць у кааліцыю, кіраваную ЗША.
XS
SM
MD
LG