Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарах у Палестыне перамагае Махмуд Абас


РАМАЛАГ. Экзыт-полы паказваюць упэўненую перамогу лідэра Арганізацыі Вызваленьня Палестыны Махмуда Абаса ў прэзыдэнцкіх выбарах у Палестыне. З апытаньня незалежнага Цэнтру дасьледаваньня палітыкі ў Рамалагу, Абас набраў больш за 66% галасоў, а ягоны галоўны канкурэнт Мустафа Баргуці – каля 20%. Афіцыйныя вынікі будуць абвешчаныя ў панядзелак. На пасаду прэтэндавалі 7 кандыдатаў. Выбары прайшлі без інцыдэнтаў. Прыблізна 1,8 млн. палестынцаў маюць права голасу. У выбарах узялі ўдзел 65% выбарцаў. У Палестыне працуюць 800 міжнародных назіральнікаў, сярод іх – былы прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан заклікаў сусьветную супольнасьць падтрымаць будучага лідэра Палестыны.
XS
SM
MD
LG